Галоўная старонка
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
27 красавіка 2025 года
253 332 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Мірскі замак, Замкава-паркавы комплекс Мір — помнік беларускай нацыянальнай культуры, які ўваходзіць у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, адзін з нацыянальных сімвалаў Беларусі. Архітэктурны комплекс уключае ў сябе замак XVI—XX стагоддзяў, валы XVI—XVII стагоддзяў, стаў 1896—1898 гадоў, прыдарожную каплічку, капліцу-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх з домам вартаўніка і брамай, пейзажны і рэгулярны паркі, дом эканома. Знаходзіцца ў пасёлку Мір, на правым беразе ракі Міранкі.
Ці ведаеце вы, што…
- Прасторавае размяшчэнне атамаў вугляроду ў малекуле адамантана паўтарае размяшчэнне атамаў у крышталічнай рашотцы алмаза.
- Для жывёл абісальнай зоны акіяна характэрна біялюмінесцэнцыя.
- Карэйскі мастак Чон Сон адмовіўся ад канонаў кітайскага стылю жывапісу і набыў шматлікіх паслядоўнікаў.
- Астранамічная абсерваторыя, заснаваная ў Віленскай акадэміі ў 1753 годзе, стала чацвёртай па ліку ў Еўропе.
- Вялікабрытанія, каб прадухіліць уступленне Іспаніі ў Другую сусветную вайну, падкупіла асабістага сябра Франсіска Франка.
- Былы вайсковец Вафен-СС даслужыўся да афіцэра ў арміі Ізраіля, выдаючы сябе за яўрэя.
- Найбуйнейшая канцэртная зала Еўропы знаходзіцца ў французскім Нантэры.
Актуальныя падзеі
- Тэрарыстычны акт у Джаму і Кашміры выклікаў абвастрэнне інда-пакістанскага канфлікту. (22 красавіка)
- Памёр Папа Рымскі Францыск. (21 красавіка)
- Былы прэзідэнт Перу Альянта Умала прысуджаны да пазбаўлення волі за карупцыю. (16 красавіка)
- Здарылася караблекрушэнне на рацэ Конга паблізу горада Мбандака. (15 красавіка)
Дзень у гісторыі
ПАР — Дзень Свабоды
- 1387: З’явіліся першыя дакументальныя звесткі пра горад Ігумен.
- 1613: Заснаванне ўніяцкага манастыра ў Жыровічах.
- 1622: Пад час Трыццацігадовай вайны адбылася бітва пры Вісласе.
- 1706: Войскі Карла XII ў час Паўночнай вайны ўзялі штурмам і спалілі Мірскі замак.
- 1919: Польскія войскі занялі Гродна.
- 1919: Здарылася крушэнне парахода «Надзея» на Заходняй Дзвіне.
- 1940: Нацыстамі створаны канцлагер Асвенцім.
- 1945: БССР прынята ў склад дзяржаў-заснавальніц ААН.
- 1992: Расія і Беларусь сталі членамі Міжнароднага валютнага фонду.
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.